Газета выходит с ноября 1967 года, в сети интернет с июля 1996 года
Поиск
Расширенный поиск

Основные рубрики


Официальный портал Минского городского исполнительного комитета, minsk.gov.by





Рассылка
E-mail:






29 марта 2018 (четверг) № 13 (12776)
ГлавнаяНовости

Назвы для вуліц, сквера і… станцыі метро

НовостиМинск и минчане


2 сакавіка 2010 года адбылося пасяджэнне Камісіі па найменаванню і перайменаванню праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска. Камісія вырашыла:

1. Праектуемай вуліцы ў межах вуліц Адэская — Лазо — Ушакова — Катоўскага — Чалюскінцаў надаць імя Героя Савецкага Саюза Лівенцава Віктара Ільіча і надалей называць яе вуліцай Лівенцава (улицей Ливенцева).

Лівенцаў Віктар Ільіч (нарадзіўся 21.04.1918 — памёр 28.09.2009). Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў спорту ў БССР, Герой Савецкага Саюза (1944). У 1941-м — адзін са стваральнікаў Бабруйскага патрыятычнага падполля, затым камандзір партызанскага атрада, з 1943-га — 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады. З 1958-га — старшыня Камітэта па фізкультуры і спорце пры СМ БССР, у 1978-1986-м — кіраўнік спраў ЦК КПБ. Аўтар кнігі «Партызанскі край». Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1971).

У гонар Лівенцава праектуемай вуліцы надаецца яго імя ў квартале паміж вуліцамі Катоўскага і Ушакова па наступных прычынах. Па-першае, праектуемая вуліца знаходзіцца побач са стадыёнам «Тарпеда». Амаль усё сваё жыццё Віктар Лівенцаў прысвяціў развіццю фізкультуры і спорту ў Беларусі. Па-другое, праектуемая вуліца знаходзіцца побач з Партызанскім праспектам і напрамкам на Бабруйск — месцам, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны Віктар Лівенцаў быў адным з кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху.

2. Праезду ў 11-м квартале жылога комплекса «Радужны» (малаэтажная застройка ў межах вуліц Піянерская, Ціхая, завулак Ціхі) прысвоіць назву «завулак Салаўіны» (переулок Соловьиный) і называць яго надалей завулкам Салаўіным.

Квартал «Радужны» размешчаны побач з ракой Свіслач, вадасховішчам Дразды, зялёнай зонай і заказнікам «Лебядзіны» — месцам абітання салаўя. Назва «завулак Салаўіны» не будзе выбівацца з шэрагу ўжо існуючых вуліц і завулкаў гэтага мікрараёна: Ціхая, Рачная, Азёрны, Дараўская, Пакроўская і інш.

3. Брацкім могілкам ахвяр Першай сусветнай вайны надаць найменаванне «Мінскія брацкія вайсковыя могілкі 1914-1918 гг.» ( «Минское братское военное кладбище 1914-1918 гг.»).

Гістарычнае найменаванне могілак — «Мінскія брацкія вайсковыя могілкі». У 1998 годзе тэрыторыя былых могілак узята пад ахову дзяржавай.

4. Безымянаму скверу ў межах вуліц Кашавога — Ванеева — будынка аўтавакзала «Усходні» — вакол канала Сляпянскай воднай сістэмы — да будынкаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта прысвоіць найменаванне «сквер Умара Хаяма» ( «сквер Омара Хайяма»).

Умар Хаям (18.05.1048-4.12.1131) — персідскі і таджыкскі паэт і вучоны. Жыў у Самаркандзе, Ісфахане, Бухары і іншых гарадах Усходу. Найвялікшы астраном свайго часу. Паслядоўнік філасофіі Арыстоцеля і Ібн Сіны. Сусветную вядомасць як паэту прынеслі яму рубаі (чатырохрадкоўі). Аўтар трактатаў на арабскай і персідскай мовах па матэматыцы, філасофіі, фізіцы і гісторыі. Многія краіны Усходу лічаць спадчыну Умара Хаяма сваім набыткам, у тым ліку Іран, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан.

5. Назву станцыі метро «Плошча Леніна» прывесці ў адпаведнасць з назвай існуючай плошчы Незалежнасці і называць яе надалей «плошчай Незалежнасці» ( «площадь Независимости»).

6. Вярнуць гістарычныя назвы вуліцам:

1. Вуліцу Камунальная набярэжная надалей называць Траецкая набярэжная.

Траецкая набярэжная (вуліца Камунальная набярэжная) з'явілася ў пачатку 19-га стагоддзя, пасля перапланіроўкі Траецкай гары, якая адбылася пасля таго, як у 1809 годзе ўсю забудову гэтага раёна знішчыў моцны пажар.

2. Вуліцу Герцэна надалей называць Бернардзінскай вуліцай.

Вуліца Бернардзінская (Герцэна) праходзіла за аднайменным мужчынскім касцёлам і манастыром.

3. Вуліцу Вызвалення надалей называць Уваскрасенскай вуліцай.

Вуліца Уваскрасенская (Вызвалення) атрымала назву ад уніяцкай Уваскрасенскай царквы, якая знаходзілася на гэтай вуліцы. Драўляную царкву разабралі з-за трухлявасці ў сярэдзіне 19-га стагоддзя.

4. Вуліцу Дзімітрава надалей называць Пятніцкай вуліцай.

Вуліца Пятніцкая (Дзімітрава) называлася Пятніцкай у гонар аднайменнай праваслаўнай царквы, якая калісьці знаходзілася на ёй.

5. Вуліцу Віцебская надалей называць Няміга-Ракаўскай вуліцай.

Вуліца Няміга-Ракаўская (Віцебская) знаходзілася як раз паміж вуліцамі Нямігскай і Ракаўскай, злучала іх, таму так і называлася.

6. Безназоўны праезд каля хлебазавода № 1 надалей называць Юрава-Завальны завулак.

Юрава-Завальны завулак (былая Хлебная вуліца, зараз — безназоўны праезд каля хлебазавода № 1) узнік ў першай палове 19-га стагоддзя ўздоўж абарончага вала, які абкружаў горад Мінск у 16-м — пачатку 19-га стагоддзя. Пралягаў ён па Юравай гары, як раней называлі ўзвышша каля Юбілейнай плошчы, таму завулак атрымаў такую камбініраваную назву.

7. Вуліцу Рэвалюцыйную надалей называць Койданаўская вуліца.

Вуліца Койданаўская (Рэвалюцыйная) з'яўлялася пачаткам Койданаўскага тракту або дарогі, якая вяла ў напрамку на горад Койданаў (сучасны Дзяржынск) і была галоўнай трасай, што звязвала Мінск з Мірам, Нясвіжам, Наваградкам, Брэстам, Варшавай.

На тэрыторыі гістарычнага цэнтра Мінска абсалютная большасць вуліц была перайменавана, і яны страцілі свае першапачатковыя імёны. На сёння толькі некалькі вуліц носяць свае спрадвечныя назвы (Замкавая, Ракаўская, Няміга). У 2014 годзе Мінск будзе прымаць чэмпіянат свету па хакею, што стане моцным штуршком для развіцця ўязнога турызма. Вяртанне гістарычных назваў на тэрыторыі гістарычнага цэнтра зробіць яго больш прывабным і арганічным. Акрамя таго, зараз праводзіцца комплексная рэстаўрацыя гістарычнага цэнтра Мінска. Назвы вуліц — таксама помнікі гісторыі і культуры, таму іх вяртанне можна лічыць укладам у справу рэстаўрацыі гістарычнага цэнтра Мінска.

У жыхароў горада ёсць магчымасць прыняць удзел у абмеркаванні новых назваў. Свае прапановы і пытанні можна выказваць па тэлефоне 223-74-97 (упраўленне культуры Мінгарвыканкама).

Автор: Фота Иллi Палонскага
23 Март 2010 / 3230  просмотров.